Jump to Navigation

Лукашэнка: «Няма такой неабходнасці сёння дэвальваваць нацыянальную валюту»

Аляксандр Лукашэнка 11 верасня на нарадзе аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2012 года, ацэнцы вынікаў і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год развеяў чуткі, якія з’яўляюцца апошнім часам, аб магчымай дэвальвацыі і дэнамінацыі нацыянальнай валюты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Шмат цяпер ідзе размоў, не ведаю, ад каго, наконт дэвальвацыі, дэнамінацыі і гэтак далей. Але сам праект бюджэту, вы бачыце, у трыльёнах цяперашніх рублёў, і мы там не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі і тым больш дэнамінацыі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
«Вы растлумачце людзям, што мы не пойдзем ні на якую дэвальвацыю. Няма такой неабходнасці сёння дэвальваваць нацыянальную валюту. Мы сёння не стрымліваем курс. Які складваецца, такі складваецца. Я гэта старшыні Нацбанка сказаў пры назначэнні і пастаянна кантралюю. Калі ў народзе нейкія ідуць шараханні, гэта, хутчэй за ўсё, ад гэтых нашых свядомых, якія пачынаюць людзей запалохваць».

Апошнія дэвальвацыі рубля здарыліся ў 2009 і 2011 гадах. У выніку нацыянальная валюта зняцэнілася ў 4 разы.
Для параўнання: курс злотага, літа, расійскага рубля і лата да даляра і еўра за гэты час мала змяніўся, а ўкраінская грыўня абясцэнілася на 60%.

Агулам, за кіравання Аляксандра Лукашэнкі інфляцыя і дэвальвацыя ў Беларусі былі самымі высокімі на кантыненце.

Мікола Бугай

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=79917




by Dr. Radut.