Jump to Navigation

Ці стралялі па аўтобусе на Партызанскім праспекце?

Праваахоўнікі пакуль не пацвярджаюць, што ў турыстычны аўтобус, які вярнуўся ў Менск з Крыму, трапіла куля.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ГУУС Менскага гарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі, 27 ліпеня каля 18.30 на нумар 102 патэлефанаваў мужчына і сказаў, што на Партызанскім праспекце не ўсё ў парадку з турыстычным аўтобусам.

Міліцыянты, якія прыехалі на месца, дзе прыпаркаваўся аўтобус, знайшлі адтуліну ў адной з шыбаў. Пра тое, што гэта след ад кулі, інфармацыі пакуль няма. Правяранне праводзіць участковы інспектар міліцыі ды працаўнікі ГУУС Менгарвыканкаму.

Як паведаміў тэлеканал «Беларусь-1», аўтобус, які вяртаўся з турыстамі з Крыму, быў абстраляны на Партызанскім праспекце. Куля, як мяркуецца, ад пнеўматычнай зброі, трапіла ў шкло за сядзеннем кіроўцы. За некалькі хвілінаў да інцыдэнту тут сядзела жанчына з маленькаю дачкою. Яны выйшлі каля станцыі метро «Магілёўская».

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,9351,tsi-straliali-pa-autobusie-na-part...




by Dr. Radut.