Jump to Navigation

2/3 сваіх зберажэнняў беларусы захоўваюць у валюце

Дэпазіты фізічных асоб у нацыянальнай валюце ў банках краіны склалі на 1 чэрвеня 2012 года 19,5 трлн рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з 1 студзеня на 41%.

Рост за травень — 3,8%, паведамілі ў Нацыянальным банку.

Дэпазіты грамадзян у замежнай валюце з пачатку 2012 года выраслі на 19,1% і на 1 чэрвеня былі на ўзроўні 41,9 трлн у рублёвым эквіваленце (за травень павелічэнне склала 5,1%).

Згодна з гэтай статыстыцы, 68% зберажэнняў, якія насельніцтва захоўвае ў банках, прыпадае на замежную валюту.

http://nn.by/?c=ar&i=75559




by Dr. Radut.