Jump to Navigation

Афіцыйны заробак беларускага дэпутата — $810

Прадастаўляецца службовая кватэра і карпаратыўная мабільная сувязь. Затое машыны няма.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Аляксандр Зазуля ў інтэрв’ю «Народнай газеце» расказаў пра ўмовы працы дэпутатаў.

«У нас адна службовая машына на ўсю камісію. Іншагароднія жывуць у службовых кватэрах, якія павінны вызваліць на працягу месяца па сканчэнні тэрміна дзеяння дэпутацкага мандата. На працу многія ездзяць на метро ці ў трамваі. Памеры камандзіровачных такія ж, як у звычайных грамадзян,

на гутаркі па мабільным тэлефоне дзейнічае карпаратыўны тарыф, але калі ліміт гутарковага часу перавышаны, то перарасход аплачваеш са сваёй кішэні», — адзначыў дэпутат.

Зазуля распавёў, што ходзіць у звычайныя крамы. «У парламенце ёсць буфет, дзе комплексны абед — салата, першае, другое — каштуе 25–35 тысяч рублёў. Асабістага сакратара ў мяне няма. Праўда, кожны дэпутат можа мець па пяць памочнікаў, але стаўка толькі адна, астатнія працуюць на грамадскіх пачатках», — адзначае ён.

«Налічваюць нам па 6,5 мільёна рублёў. Наколькі мне вядома, многія майстры на заводах атрымліваюць столькі ж. Але справа не ў гэтым. Мы павінны культываваць імідж паспяховага чалавека, які здольны зарабіць сам і стварыць грамадскія выгоды.
І такіх людзей у грамадстве павінна станавіцца ўсё больш», — заўважыў Зазуля.

http://nn.by/?c=ar&i=72010
«Народная газета»




by Dr. Radut.