Jump to Navigation

Андрэй Саннікаў: Салідарнасць выратавала мне жыццё

Экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў на волі. Тэлеканалу «Белсат» удалося звязацца з палітыкам, калі той быў у дарозе з Віцебску на Менск.

«Я хачу падзякаваць сваёй сям’і ды ўсім людзям Беларусі, бо тое магутнае падтрыманне, якое я адчуваў праз лісты, праз звесткі, якія даходзілі, праз газеты, якія таксама час ад часу даходзілі. Салідарнасць проста выратавала мне жыццё. І салідарнасць у свеце таксама. Я лічу, што шмат чым абавязаны ўсім людзям», — сказаў Андрэй Саннікаў у інтэрв’ю «Белсату».

Інфармацыя аб вызваленні палітыка з’явілася на інтэрнэт-рэсурсе «Хартыя’97», пазней гэта пацвердзіла «Белсату» жонка палітыка Ірына Халіп.

«Мне нічога невядома акрамя таго, што ён цяпер на чыгуначным вакзале ў Віцебску, за ім паехаў Сяргей Парсюкевіч», — распавяла Ірына Халіп «Белсату». Яна дадала, што для палітыка вызваленне стала нечаканасцю. «Андрэй мне толькі праз тэлефон, калі з вакзалу тэлефанаваў, сказаў: «Як саджалі, гэтак і выпусцілі», — сказала Ірына Халіп.

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,7927,andrei-sannikau-salidarnasts-vyrat...




by Dr. Radut.