Jump to Navigation

РБК: Беларусь адмовіцца ад вэнэсуэльскай нафты на карысьць расейскай

Беларусь адмовіцца ад імпарту вэнэсуэльскай нафты. Беларускі ўрад прааналізавала мэтазгоднасьць імпарту вэнэсуэльскай нафты ў 2012 з улікам новых умоваў закупак расейскай нафты.

У выніку прынятае папярэдняе рашэньне спыніць імпарт пасьля прыходу яшчэ некалькіх танкераў, паведаміла крыніца РБК ва ўрадзе Беларусі.

Вэнэсуэльская нафта пастаўляецца ў Беларусь танкерамі праз эстонскія парты і чыгуначным транспартам на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан».

У 2011-м такім шляхам штомесяц пастаўляўся прыкладна 80 тысячаў тонаў нафты.

Пры канцы лютага 2012 года першы віцэ-прэм’ер Ўладзімер Сямашка заяўляў, што Беларусь разьлічвае бязмытна закупляць расейскія нафту і газ на неабмежаваны тэрмін у адпаведнасьці з двухбаковымі пагадненьнямі ў нафтавай і газавай сфэрах і трохбаковымі дамовамі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы.

Паводле слоў Сямашкі, пагадненьні па АЭП — бестэрміновыя, таму Беларусь заўсёды будзе купляць нафту і газ бяспошлінна.

Нафтавыя і газавыя дамовы, падпісаныя Беларусьсю пры канцы 2011-га дазваляюць Беларусі імпартаваць з Расіі гэтыя энэрганосьбіты без квотаў і мытаў.

http://www.svaboda.org/content/article/24539453.html




by Dr. Radut.