Jump to Navigation

Банкам забароняць браць дадатковыя зборы па абслугоўванні крэдытаў

Да сярэдзіны 2012 года беларускім банкам забароняць браць якія-небудзь камісійныя зборы па абслугоўванні крэдытаў. Пра гэта паведаміла 4 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Раўбічах старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Мы прапісваем у інструкцыі, што банкі не будуць мець права ўстанаўліваць якія-небудзь камісіі дадаткова да працэнтнай стаўкі. Устаноўлена адна працэнтная стаўка, сюды павінны ўвайсці ўсе затраты банка для таго, каб больш ніякіх камісій не было. Я думаю, што да сярэдзіны года гэтыя правілы ўжо будуць дзейнічаць», — сказала Ермакова.

«Адзінае, дзе камісіі захаваюцца, гэта пры выдачы крэдытаў наяўнымі грашамі», — дадала кіраўнік Нацбанка

Аляксей Арэшка, БелаПАН

http://nn.by/?c=ar&i=71328




by Dr. Radut.