Jump to Navigation

Наша Ніва

  • Moody's прагназуе ў Беларусі далейшыя цяжкасці з валютай, запавольванне спажывання

    Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s прагнаўуе зніжэння дэфіцыту рахунку бягучых аперацый аплатнага балансу Беларусі ў 2011 годзе. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным штогадовым рэйтынгавым справаздачы агенцтва Moody’s па Беларусі.

    У справаздачы пацвярджаецца паніжаны на адну пазіцыю 30 сакавіка крэдытны рэйтынг краіны на ўзроўні В2 з «негатыўным» прагнозам. Эксперты агенцтва тлумачаць, што дадзенае значэнне рэйтынгу адлюстроўвае праблемы з фінансаваннем дэфіцыту аплатнага балансу.

  • Асуджаным за ўчарашнюю акцыю «Стоп-бензін» ужо збіраюць грошы на штрафы

    Пачаўся збор сродкаў для аплаты штрафаў удзельнікам учарашняй акцыі «Стоп-бензін».

    На сайце арганізатараў з’яўляецца інфармацыя, якім чынам можна пералічыць грошы. Абмеркаванне аказання дапамогі ідзе і ў суполцы «Стоп-бензін» у сацыяльнай сетцы вконтакте. На 9 чэрвеня запланаваная таксама асабістая сустрэча арганізатараў з усімі ахвотнымі падтрымаць грашова затрыманых аўтааматараў.

    Дапамагчы можна звярнуўшыся па тэлефоне (+375 25) 630 44 74, WebMoney Transfer з WM-ідэтыфікатарам WMID: 928408766738,

    рахунак у BLR — B788559968772, рахунак у EURO — E166456855047, рахунак ў расійскіх рублях — R157981413852, у амерыканскіх далярах — Z302156402233.

  • Улада адрываецца

    Рэдактар «Советской Белоруссии» п’е сок за 40 тысяч і нам рэкамендуе. Наколькі ж улада адарвалася ад народа!

    «У мінулую нядзелю зайшоў у кавярню і замовіў „двайную“ шклянку маркоўнага соку. Паміж намі кажучы, раблю гэта пры першай магчымасці — вам таксама раю. І карысна, і асвяжае. Але гэтым разам прыемнае баўленне часу трохі азмрочылася. Калі паўтара тыдня назад фрэш каштаваў 30 тысяч, то цяпер ужо — 40».

    Гэта цытата з артыкула «Стоп-цана», надрукаванага 31 мая ў калонцы рэдактара «Советской Белоруссии» на першай старонцы. Разважанні рэдактара прэзідэнцкай газеты аб прычынах падаражання любімага напою пакінем эканамістам. Звычайных чытачоў — а «Советскую Белоруссию» ў добраахвотна-прымусовым парадку падпісваюць ва ўсіх установах — у артыкуле абурыў сам сок.

  • «Стоп-бензін-4»: сотні машын заблакавалі праспект Незалежнасці

    Анляйн-рэпартаж ад «Нашай Нівы»

    21.00
    Акцыя скончылася.

    20.32
    У натоўпе на тратуары каля ГУМа апынуліся замежнікі-немцы. Яны пытаюць у жанчыны побач: што адбываецца? Жанчына тлумачыць ім сутнасць пратэсту аўтамабілістаў. Тут блізка рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, дзівяцца замежнікі, няўжо беларусы не баяцца пратэставаць? Раней баяліся, бо жорстка разганялі, кажа суразмоўца, але цяпер эканамічныя цяжкасці, сітуацыя з валютай і палівам такая, што страх знік. «Давялі народ да крайнасці», — падсумоўвае яна.

  • Ідэолагі распускаюць чуткі пра замену даляраў

    Амерыканцы друкуюць новыя грошы і рыхтуюць замену даляраў. Прычым замяніць старыя даляры на новыя адзін на адзін можна будзе толькі ў выпадку, калі яны ляжаць на банкаўскіх рахунках. Наяўныя даляры мяняцца не будуць.

    Дык вось, калі ў каго даляры ляжаць удома, у таго яны прападуць. Таму варта занесці даляры ў банкі.

    Рэпарцёр «Нашай Нівы» чуў гэтую «інфармацыю» ад некалькіх асобаў, што працуюць на розных прадпрыемствах Мінска. У абодвух выпадках такую параду яны атрымалі ад заводскіх ідэолагаў.

  • «Беларуснафта» ўводзіць абмежаванні на продаж паліва за наяўныя — фота дакумента

    У Рэдакцыю трапіла копія ліста «Пра абмежаванні па продажы нафтапрадуктаў на АЗС», разасланага сёння кіраўніцтвам РУП ВА «Беларуснафта» па ўсіх філіялах.

    У ім патрабуецца з 3 чэрвеня 2011 года, «у сувязі з надзвычай нізкімі астаткамі нафтапрадуктаў на складах захоўвання», увесці абмежаванні на продаж паліва за наяўны разлік. Тое, што нафтапрадуктаў засталося мала, тлумачыцца «ажыятажным попытам насельніцтва».

    Нормы ўсталёўваюцца наступныя: 25 літраў паліва ў бак для легкавіка і 100 літраў — для грузавіка.

Страницы

Subscribe to Наша Ніва


by Dr. Radut.