Jump to Navigation

Валюта з'явілася ва ўсіх вялікіх абменніках Мінска

Як паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы», у суботу валюта з’явілася ва ўсіх вялікіх абменніках Мінска. Праблемы застаюцца толькі ў малых абменных пунктах невялікіх банкаў.

Даляр прадаецца прыкладна за 14 500 рублёў, з улікам 30-працэнтавага камісійнага збору. Еўра прадаюць прыкладна за 17 500 рублёў.

Таргі на валютнай біржы сёння адбыліся.

Нагадаем, што з 20 снежня Нацбанк увёў 30%-ы збор за куплю валюты для прадпрыемстваў і людзей у спадзяванні стрымаць рубель ад адкрытай дэвальвацыі пасля абвалу расійскага рубля.

Сяргей Гезгала

http://nn.by/?c=ar&i=140934




by Dr. Radut.