Jump to Navigation

Дабрачыннасць? Калі ласка!

Менш за тыдзень засталося да адкрыцця першай ў Беларусі крамы дабрачыннасці. Цяжка паверыць, але заснавалі «Kalilaska» тры крохкія дзяўчыны — Алеся Пчолка, Вольга Качура і Аня Леванкова, якія не збіраюцца адлічваць сабе ні капейкі заробку.

Усе прыбыткі ад продажу рэчаў пойдуць на аплату арэнды памяшкання, камунальных рахункаў, а ў будучыні — на ўтрыманне прадаўца. Дзеля гэтага і ствараецца ўласна крама.Такі прынцып працы ёсць адаптаванаю схемай да беларускіх рэаліяў. На жаль, у адрозненне ад еўрапейскіх краінаў, дабрачынныя арганізацыі ў нас не маюць падаткавых ці арэндных палёгак.

Шлях першапраходца

Заснавальніца ’Kalilaska’ Алеся Пчолка.Задума стварыць дабрачынную ўстанову ўзнікла ў Алесі Пчолкі: «Я часта перабірала сваю шафу і знаходзіла шмат непатрэбных рэчаў. Яны былі ў добрым стане, але не цікавілі ні мяне, ні маіх знаёмых. Тады я паглядзела шырэй: у менскіх сэканд- хэндах прадаецца вопратка толькі з Еўропы. Куды ж тады трапляе ўся нашая абрыдлая вопратка? Нашыя людзі таксама набываюць шмат рэчаў, адпаведна, ад многага пазбаўляюцца. Таму я ўсур’ёз задумалася, чаму б не стварыць у Менску дабрачынную краму, якія даказалі сваю карысць ва ўсім свеце».

У Беларусі ўжо рабіліся спробы гандлю мясцовым сэканд-хэндам, аднак функцыянавалі яны праз Сеціва, таму не сталі ўдалымі. «З-за спецыфікі Інтэрнэту вельмі складана абраць б/с рэч па выяве, не патрымаўшы у руках. Тым больш, такім крамам нельга было ахвяраваць рэчы,» — кажа Оля Качура.

Крама арэндуе невялікую плошчу ў кластэры ’МЕ100’Дзяўчыны арандавалі памяшканне для крамы ў менскім крэатыўным кластэры «МЕ100», абсталяванага ў цэху завода «Белвар». Дзеля прамоцыі крамы ў «МЕ100» будуць ладзіцца культурныя мерапрыемствы і майстар-класы. Уваходны квіток — рэч, патрэбная ў пэўнай арганізацыі. Напрыклад, калі адбываецца канцэрт у дапамогу начлежкі, можна прынесці кубак, калі у дапамогу інвалідам — сурвэткі і інш.

Не кошык для смецця

Ад 5 красавіка дзяўчаты адкрыюць першы беларускі чэрыці-шоп і пачнуць прымаць непатрэбныя, але дыхтоўныя рэчы і вопратку. Аднак заснавальніцы вельмі просяць не прыносіць брудных, непрыдатных, сапсаваных рэчаў, якія вартыя толькі сметніцы.

«Мы заклікаем усіх памятаць, што вы не выкідаеце рэч, а перадаеце яе ў карыстанне іншаму, − кажа Аня Леванкова. — Часам мы чуем, што чалавек у патрэбе мусіць быць удзячны за любую вопратку, нават калі на ёй няма гузіка. Аднак трэба памятаць, што шмат рэчаў атрымаюць людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Уявіце, ці лёгка чалавеку без рукі прышыць гузік альбо чалавеку на вазку здаць нешта ў рамонт. Таму калі вы маеце дзве рукі і дзве нагі, для вас не складзе цяжкасцяў прывесці рэч у належны стан. Паважайма людзей, якім мы будзем перадаваць рэчы!»

Каля 80% атрыманых рэчаў будзе перадавацца дабрачынным арганізацыям. Цяпер у «Kalilaska» ёсць дамовы з Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, з Домам начнога знаходжання для людзей без пэўнага месца жыхарства, а таксама з таварыствам аховы жывёлаў «Эгіда».

Вопратка на продаж будзе каштаваць максімальна br 100 тысяч, а прадметы мастацтва, вырабы ручной працы ды У «Kalilaska» прымаюць: «Нямодныя» вопратку і абутак у добрым стане, рэчы для немаўлятаў, кнігі (акрамя падручнікаў, дэтэктываў). ручнікі, пасцельную бялізну, аздабленні і цацкі, харчы для жывелёў і інш.
У «Kalilaska» НЕ прымаюць: Відэа і аўдыёкасеты, лямпавыя маніторы, сістэмныя блокі, мягкія цацкі, пазлы, дзіцячае харчаванне, лекі, панчохі, шкарпэткі, ніжнюю бялізну — Старыя шубы і паліто і інш.іншыя каштоўныя рэчы — не больш за br 200 тысяч.

Першы стэлажУлічаны і «вопраткавы менталітэт» беларусаў. На думку Вольгі, нашыя людзі аддаюць перавагу нестандартным рэчам. Многія любяць апранацца яскрава, адпаведныя рэчы і будуць абірацца для гандлёвых паліцаў.

Гаспадыні «Kalilaska»

У кожнай з дзеўчын ёсць асноўны занятак, якім яны зарабляюць на жыццё. «У вольны ад працы час, у які большасць людзей адпачывае, мы займаемся крамаю «Kalilaska», − жартуюць яны.

Усе трое цікавяцца ці прафесійна займаюцца фатаграфіяй. Вольга працуе ў сферы рэкламы. Алеся гадуе дзіця. А Аня захапляецца вандроўкамі.

Патрэбныя памочнікі

Асаблівасцю Беларусі ёсць неразвітая з’ява валанцёрства, дармовай працы, у той час як у еўрапейскіх чэрыці-шопах працуюць без аплаты. Але заснавальніцы не выключаюць, што валанцёры знойдуцца і ў Менску. «Калі да нас далучацца ахвочыя, мы будзем ім вельмі радыя, таму што нам ужо цяпер не хапае рук , страшна падумаць, што будзе пасля адкрыцця,» — кажа Аня.

«Акрамя таго, у нас няма няма машыны,» — дадае Алеся. — «Мы былі б радыя кіроўцу, гатоваму вылучыць 2-3 гадзіны на тыдзень, каб дапамагчы з перавозкай рэчаў у дабрачынныя арганізацыі». А пакуль дзяўчаты транспартуюць неабходнае для крамы літаральна на спіне, карыстаючыся грамадскім транспартам.

Першы feedback

Навіна пра заснаванне беларускага чэрыці-шопа падзяліла беларускі сегмент Інтэрнэту. Большасць станоўча адрэагавала на ідэю, да суполкі ў сацыяльнай сетцы далучылася амаль 10 тысяч асобаў. З іншага боку, як сведчыць частка каментароў, у многіх людзей праект выклікае недавер і непаразуменне.

«Нас вінавацяць у намеры пажывіцца, не жадаючы верыць, што можна проста дапамагаць. Мы хочам прывучыць беларусаў да думкі, што дзяліцца — гэта цалкам нармалёва,»− тлумачыць Вольга.

У сферы дабрачыннасці законы дзейнасці супрацьлеглыя стандартам вядзення бізнэсу. Дзяўчаты не імкнуцца будаваць манаполію, а наадварот чакаюць з’яўлення аналагічных крамаў у іншых беларускіх гарадах і гатовыя ім дапамагаць.

«Kalilaska» знаходзіцца па адрасе пр. Незалежнасці 58/6, 2 паверх. Падрабязнейшую інфармацыю пра працу крамы шукайце тут

Настасся Яўмен, belsat.eu

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,13291,dabrachynnasts-kali-laska.html

На фота: Вольга Качура і Аня Леванкова - гаспадыні крамы




by Dr. Radut.