Jump to Navigation

Ад пятніцы даражэюць хлеб, цукар і гарэлка

Ад 12 ліпеня ў Беларусі даражэюць хлеб, гарэлка і цукар, адпаведнае рашэнне прынята Мінэканомікі. Гранічныя максімальныя адпускныя цэны па рэгуляваных групах хлеба і хлебабулачных вырабаў з 12 ліпеня будуць павялічаныя ў сярэднім на 10%. Дакументам устаноўлены гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%.

Так, лімітавая максімальная адпускная цана на хлеб жытні, з сумесі жытняй і пшанічнай мукі (акрамя заварных гатункаў) без дадатковай сыравіны ўстаноўлена ў памеры Br2576 за 1 кг, на хлеб жытні, з сумесі жытняй і пшанічнай мукі, заварной без дадатковай сыравіны — Br3283 за 1 кг, батоны і хлябцы з пшанічнай мукі вышэйшага гатунку з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14% вагой 300 г і больш — Br4961 за 1 кг, на батоны і хлябцы з пшанічнай мукі першага гатунку з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14% вагой 300 г і больш — Br4315 за 1 кг. Як адзначылі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі, дадзенае рашэнне прынята «з улікам прапаноў Мінсельгасхарча, у мэтах кампенсацыі падаражэння сыравіны».

Таксама ад пятніцы даражэюць цукар і гарэлка.

Павышаюцца гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю мацункам звыш 28%.
Лімітавая мінімальная адпускная цана на алкаголь мацункам 40% за 0,5 л павялічана на 25,6% да 27 тыс. рублёў, лімітавая мінімальная цана (з ПДВ) — на 28,4% да 38 тыс., на імпартны алкаголь 40% — на 25,6% да 54 тыс. рублёў.

У Мінэканомікі патлумачылі, што дадзенае рашэнне прынята «ў сувязі з ростам ставак акцызаў». Разам з тым павелічэнне гранічных мінімальных цэн не азначае аўтаматычнага павелічэння рознічных цэн на гэтую ж лічбу, бо на фарміраванне рознічнага кошту ўплыў аказваюць яшчэ і іншыя фактары, адзначаюць у Мінэканомікі.

Гранічныя максімальныя рознічныя цэны на віды белага цукру-пяску (без дадаткаў) з 12 ліпеня будуць павялічаны ў сярэднім на 5%
. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі № 49 ад 4 ліпеня 2013.

Дакументам устаноўлены гранічныя максімальныя рознічныя цэны на цукар-пясок белы без дабавак вагавы, упакаваны ў мяшкі ад 25 да 50 кг, па 7 900 рублёў за 1 кг, на цукар-пясок белы без дабавак, упакаваны ў мяшкі ад 2 да 25 кг, — Br8400 за 1 кг, на цукар-пясок белы без дабавак, расфасаваны ў па ад 500 г — 1 кг, — Br8400 за 1 кг.

У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што дадзенае рашэнне прынята «з улікам прапаноў канцэрна» Белдзяржхарчпрам «, для стабілізацыі фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый».

Паводле БелТА

http://nn.by/?c=ar&i=112488




by Dr. Radut.